У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных “Году гістарычнай памяці” , у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» арганізавана выстава “Таямніцы з куфэрка”. На якой прадстаўлены прадметы хатняга побыту нашых продкаў, якімі карысталіся ў даўніну. Вучні-экскурсаводы прэзентавалі прывезеныя экспанаты з розных куткоў Магілёўшчыны. Пазнаёмілі гасцей з гісторыяй іх узнікнення, расказалі, як імі карысталіся ў паўсядзённым жыцці. Прысутныя з увагай слухалі, задавалі пытанні , прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, якую правялі экскурсаводы.