13 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26. г. Магілева» настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Маліноўскай М.С. была арганізавана сустрэча, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа для вучняў 6 «А» класа з магілёўскай паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Габрусевай Валянцінай Фёдараўнай.
Дасканальна прадумала сваё выступленне Валянціна Фёдараўна. Як творца яна старалася зацікавіць і паяднаць усіх вучняў адной ідэяй: любоўю да роднага слова, радзімы, імкнулася акунуць іх у святло і хараство роднай мовы, насаладзіць іх душы яе звонкасцю і мілагучнасцю. Паэтцы ўдалося наладзіць кантакт са сваімі цікаўнымі слухачамі так, быццам гэта была не першая сустрэча з імі, а шчырая размова з даўно знаёмымі сябрамі – аматарамі беларускай паэзіі. Адным словам, сустрэча вялася нязмушана, а выступленне Валянціны Фёдараўны было перасыпана кранальнымі патрыятычнымі ды лірычнымі вершамі.