Падарожжа «Выхаванне казкай»

17 лістапада ў беларускамоўны чацвер у 5 «В» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства – пазнавальнае падарожжа «Выхаванне казкай». Яно было накiравана на пашырэнне кола ведаў вучняў аб беларускіх казках, павышэнне цікавасці да роднай мовы, развіццю слоўнікавага запасу вучняў, выхаванне любовi i павагi да беларускай мовы. Вучні з вялікім захапленнем і жаданнем пазнавалі казку па ўрыўку, па ілюстрацыі, адказвалі на прапанаваныя пытанні, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі крыжаванку, інсцэніравалі казку. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні, праяўлялі творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Мерапрыемства пакінула ў вучняў добрыя ўражанні, прыемны настрой, падаравала вучням шмат станоўчых эмоцый і жаданне вывучаць родную мову і беларускія казкі.