Дэкада беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. 12 снежня першы дзень дэкады пачаўся з флэшмоба “Гімн роднай мове”. Вучні чыталі вершы на роднай мове, спявалі песні, прынялі ўдзел у акцыі “Вазьмі сабе добрага настрою”.