14 верасня настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Маліноўскай М.С. праведзены ў 6 “А” класе адзіны ўрок “Беларусь. Адзінства. Развіццё”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Пачаўся ўрок з гімна Рэспублікі Беларусь, затым вучні праслухалі гісторыю ўзнікнення гэтага свята, паўдзельнічалі у віктарыне “Мая краіна”. Заключным этапам урока стаў расказ вучняў “Герой для мяне”.