17 сакавіка вучні школы наведалі краязнаўчы музей Е.Р. Раманава, дзе пазнаёміліся з выставай «Яго Магілевам назвалі», прысвечанай 110-годдзю паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Разглядалі рукапісы, дакументы, фатаграфіі Янкі Купалы. Захапіла вучняў ўбранне тагачаснай сялянскай хаты, дзе з максімальнай дакладнасцю ўзноўлены інтэр’ер, у якім жылі бацькі паэта. Экскурсавод пазнаёміла дзяцей з выданнямі твораў паэта розных гадоў, пісьмамі, фотаздымкамі. Засяродзілі ўвагу вучні на асобным выданні паэмы «Магіла льва», якое было надрукавана ў 1927 годзе. Уразіў дзяцей і аўтэнтычны тканы пояс Купалы. Вучні праслухалі песні на словы паэта, чыталі вершы. Наведванне музея выклікала ў вучняў цікаўнасць да творчасці Янкі Купалы.
Государственное учреждение образования "Средняя школа № 26 г. Могилева"
Официальный сайт государственного учреждения образования «Средняя школа № 26 г. Могилева»