У рамках тыдня роднай мовы навучэнцы арганізавалі паказ свята «Вячоркі»,згодна народных традыцый і абрадаў. Са сцэны гучалі загадкі,прыпеўкі і неверагодныя гісторыі. Артысты на некаторы час адправілі гледачоў у цікавае падарожжа ў мінулае. Яны паказалі,што мы маем багатую спадчыну,якую неабходна вывучаць і перадаваць будучым пакаленням. Дзеці прымусілі задумацца,што сапраўдная каштоўнасць нашага жыцця-жыць у згодзе і радасці,вучыцца ў нашых продкаў мудрасці,помніць іх запаветы.