Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Свята роднай мовы адзначалі сёння ў нашай школе. У гэты дзень вучні прынялі ўдзел у моўным турніры. Дзеці з задавальненнем адгадвалі крыжаванкі, рэбусы, піктаграмы, выконвалі творчыя заданні. Вучні былі вельмі актыўнымі, яны атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад дадзенага мерапрыемства.