10 снежня ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» былі падведзены вынікі конкурсу «На пачатку дарог». У конкурсе прымалі ўдзел вучні нашай школы. У намінацыі «Уласная паэзія» дыплом 1 ступені атрымала вучаніца 4 «А» класа Бежына Таццяна, дыплом 2 ступені — вучаніца 10 класа Харчанка Вераніка, дыпломам 3 ступені была ўзнагароджана вучаніца 8 «А» класа Ціхановіч Варвара. Віншуем пераможцаў, жадаем поспехаў!!!
