У свеце шмат цудоўных моў. Але наша, беларуская мова, самая прыгожая і мілагучная. Сёння ў нашай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Раніцай у фае школы вучняў віншавалі са святам роднай мовы настаўнікі ў  нацыянальных касцюмах. Гучалі папулярныя беларускія песні, а вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, рэбусы, перакладалі словы і атрымлівалі за правільныя адказы смачныя падарункі. Вучні 7 класа прынялі ўдзел у віктарыне «Падарожжа па краіне беларусаў». З задавальненнем вучні ўдзельнічалі ў акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску».Мы павінны шанаваць нашу родную мову, размаўляць на роднай мове, ведаць сваю гісторыю, культуру, літаратуру, ганарыцца сваёй Радзімай.