11 кастрычніка споўнілася 110 год з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Эдзі Сямёнаўны Агняцвет. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “У свеце дабрыні”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Правашынская Наталля Сяргееўна пазнаёміла вучняў з  цікавымі звесткамі пра жыццё і творчасць паэтэсы.

Пра  нашу таленавітую зямлячку можна гаварыць бясконца — паэтэса, пісьменніца, драматург, перакладчыца, крытык, член Саюза пісьменнікаў СССР, яна пакінула нам багатую спадчыну. Усе творы Эдзі Агняцвет прасякнуты дабрынёй і спагадай да чалавека, да ўсяго наваколля, да роднай Беларусі… 

Так пачыналася наша гасцёўня.

Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні, якія дэкламавалі вершы паэтэсы, а таксама падрыхтавалі выказванні і малюнкі на тэму “Мой любімы твор Эдзі Агняцвет”. 

Ніхто не застаўся абыякавым, у сэрцы кожнага вучня з’явіўся свой куточак, які назаўсёды належыць Эдзі Сямёнаўне Агняцвет.