16 сакавiка 2023 года ў беларускамоўны чацвер, у гпд 1 класа прайшоў урок-знаёмства: «Галерэя беларускiх пiсьменнiкаў».
Вучні пазнаёміліся з аглядам жыцця і творчасці таленавітых беларускiх пісьменнікаў, с задавальненнем слухалі байкі К. Крапівы, пазнаёмiлiся з беларускiмi вершамi. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.