26 лістапада адбыўся адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог» прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Вучаніцы нашай школы Бежына Таццяна, Бахціна Кіра, Ціхановіч Варвара, Харчанка Вераніка прымалі ўдзел і чыталі ўласныя вершы.
