28 красавіка, у чарговы беларускі чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” прайшоў урок- віктарына «Жыву, мой родны край, табой…» з удзелам вучняў 4 “В» класа. Дзеці з захапленнем размаўлялі пра родную краіну, адгадвалі загадкі і рэбусы, адказвалі на пытанні, глядзелі відэафільм, расказвалі пра родны горад, малявалі малюнкі. Гэта мерапрыемства дапамагло вучням паказаць і пашырыць свае веды аб нашай краіне, раскрыць свае добрыя адносіны да родных мясцін.