9 верасня 2021 г. вучні 5 “В” класа ў межах акцыі “З родным словам круглы год” у беларускі чацвер разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. вывучалі прывітанні, падзякі, просьбы і прабачэнні. Дзеці заўважылі, што гэтыя словы не простыя, а чарадзейныя. Асаблівую цікавасць выклікалі вітанні і пажаданні “Спор у працу”, “Умалотна Вам!”, “Рыбна табе”.