Што я ведаю пра Беларусь

13 кастрычніка ў беларускамоўны чацвер у 3 «Б» класе прайшла гульня-віктарына «Што я ведаю пра Беларусь». Мэта мерапрыемства: праверыць веды вучняў пра сваю Радзіму, выхоўваць любоў да яе, развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці. Цудоўную карціну пра нашу Беларусь дзеці малявалі не алоўкамі, а словамі. Аб прыгажосці нашай краіны чыталі шмат вершаў, разгадвалі крыжаванку, удзельнічалі ў конкурсе «Падумай і адкажы».

Радзіма ў нас — цудоўная,

Радзіма ў нас — магутная.

І ва ўсім свеце чутная.