Родная мова – крыніца натхнення

23 верасня ў дзяржайнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілева” настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Маліноўскай М.С. у 6 “Б” класе была праведзена гульня-падарожжа “Родная мова – крыніца натхнення”. Гульцам патрэбна было правільна выканаць заданні на наступных прыпынках: “Папацей, грамацей”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Веру – не веру ”, ”Прадоўжы твор”, “Беларускія рэбусы” і г.д. Вучні з вялікай цікавасцю адказвалі на пытанні. На дадзеным мерапрыемстве вучні паказалі сябе не толькі добрымі знаўцамі роднага слова, але і праявілі кемлівасць, знаходлівасць і дапытлівасць. Завяршылася мерапрыемства стварэннем буслікаў.