2 верасня 2021 г. настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Хамянковай Вольгай Уладзіміраўнай і Маліноўскай Марыяй Сцяпанаўнай былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства: паэтычны флэшмоб “Роднай мове прысвячаецца”, віктарына “На хвалях літаратуры”. Дзеці разгадвалі крыжаванку, збіралі прыказкі, слухалі паведамленні пра дзеячаў асветніцтва, чыталі вершы.