12 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” прайшоў урок — падарожжа «Мая Радзіма —  Беларусь » з удзелам вучняў 2 “А» класа. На ім дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі, разгадалі крыжаванку. Гэта мерапрыемства дапамагло вучням узбагаціць сваю мову, пашырыць веды аб нашай краіне, адчуць прыгажосць і непаўторнасць родных мясцін.