5 кастрычніка ў 7 “Б” класе Маліноўскай Марыяй Сцяпанаўнай быў праведзены ўрок-знаёмства “20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Ніла Гілевіча. Дзеці даведаліся, што першы яго твор быў надрукаваны, калі ён быў у шостым класе, што першая яго прафесія – паштальён. Асноўныя тэмы яго творчасці – тэма Беларусі, Радзімы, прыроды, кахання. Вучні слухалі яго вершы, разважалі аб творчасці народнага паэта Беларусі.