11 лютага 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» пад кіраўніцтвам Сіняк А.М. і Кавальковай Н.В. для вучняў 2-х класаў прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер «Выхаванне казкай». Дзеці працавалі ў групах, складалі прыказкі з прапанаваных слоў, тлумачылі іх сэнс, тым самым папоўнілі свой слоўнікавы запас. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі прыемныя ўражанні.