ГЛАВНАЯ

О ШКОЛЕ
"ОДНО ОКНО"
ДОКУМЕНТЫ
УЧЕНИКАМ
РОДИТЕЛЯМ
ПРОФОРИЕНТАЦИЯ
БИБЛИОТЕКА
ПОСЛЕ УРОКОВ

ШЕСТОЙ ШКОЛЬНЫЙ ДЕНЬ

НОУ
ДОСТИЖЕНИЯ
МАЯ КРАІНА- БЕЛАРУСЬ!
ГАЗЕТА  "ДЗЯННІЦА"
МГОЧС УМЧС информирует
ФОРУМ
ИСТОРИЯ ШКОЛЫ В ИСТОРИИ ГОРОДА МОГИЛЕВА
КАРТА САЙТА

sosh_26@tut.by

212015, Могилев, ул.Строителей, 22; 

тел.24-31-13

 

Как добраться до нас:
проезд автобусами №10, №22, №43

 маршрутное такси №6т, №7т,

до остановки "ул. Строителей"

 

 

Горячая телефонная линия

тел. 24-31-13

       27-42-87

Позвонить может каждый!

 

 

                                 17.01.2019   

Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь

У сувязі з папулярызацыяй беларускай мовы  ў  1 “А” і 1 “Б” класах было праведзена мерапрыемства “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”. Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі і спявалі беларускія народныя песні, чыталі вершы і разгадвалі загадкі. У выніку мерапрыемства была разгадана крыжавана “Народныя песняры Беларусі”.

.

 

                                 20.12.2018    

Добры дзень, кніжка беларуская!

 

У беларускамоўны чацвер, 20 снежня, вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №26 г.Магілёва” сталі ўдзельнікамі акцыі “Добры день, кніжка беларуская”.

У ходзе мерапрыемства вучні прэзентавалі прачытаныя кнігі на беларускай мове.Кожнаму неабходна было зрабіць візітку аб аўтары і рэкламу кнігі.

Якія ж творы  былі прадстаўлены?

Шырокую папулярнасць атрымалі апавяданні і аповесці Васіля Быкава на ваенную тэму і творы Уладзіміра Караткевіча.Вучні рабілі сэлфі з прачытанай кнігай.Фотаздымкі вучні выкладваюць у сацыяльнай сетцы Вкантакте,у створанай групе “Мая родная мова”,якая  з кожным разам павялічвае колькасць  падпісчыкаў. На завяршэнне вучняў чакаў “Кошык літаратурных прысмакаў”,які падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Ніна Канстанцінаўна.

У навагоднім кошыку знаходзіліся кнігі беларускіх пісьменнікаў,якія з ахвотай будуць прачытаны на зімовых канікулах.

А якую беларускую кнігу вы чытаеце зараз?

.

 

                                 13.12.2018    

Беларусь мая сінявокая

13 снежня, у чарговы беларускі чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілева” прайшоў літаратурны рынг “Беларусь мая сінявокая” з удзелам вучняў 4 “В” класса. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдел у конкурсах на веданне твораў беларускіх класікаў: чыталі вершы, разгадвалі рэбусы, паказалі свае творчыя здольнасці ў складанні вершаў.

Мерапрыемства паказала, што вучні маюць вялікі інтарэс да беларускай літаратуры, што шануюць нацыянальныя традыцыі, народную культуру і, самае галоўнае, не забываюцца на тое, што яны — беларусы!
.

 

 

                                  06.12.2018    

Мой чароўны беларускі край

 

6 снежня, у чарговы беларускі чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” прайшла віктарына “Мой чароўны беларускі край” з удзелам вучняў 4 “Б” класа. Дзеці з захапленнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, спявалі песні.

Гэта мерапрыемства дапамагло вучням паказаць і пашырыць свае веды аб нашай краіне , раскрыць свае добрыя адносіны да родных мясцін.

.

 

                                  01.12.2018    

Суботнія сустрэчы па-беларуску

Каб адчуць чарадзейную сілу беларускага слова, наталіцца яго непаўторнасцю і мілагучнасцю, вучні 8 “Б” класа наладзілі моўную віктарыну “Хуткая моўная дапамога”. Вучні  з захапленнем удзельнічалі ў моўным  спаборніцтве: падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, знаходзілі ключы да рэбусаў, сканвордаў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, падбіралі да іх сінонімы або адпаведнікі з рускай мовы.

Удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы.

 

.

                                   29.11.2018    

Люблю цябе, мая зямля

 

29 лістапада у 4 “А” класе прайшла паэтычная вечарына “Люблю цябе, мая зямля”, на якой дзеці чыталі вершы пра Беларусь, успомнілі беларускія песні і танцы, расказалі пра цікавыя мясціны роднага краю. Вучні змаглі яшчэ раз упэўніцца ў прыгажосці беларускай прыроды, пранікнуцца замілаваннем і павагай да нашай краіны.

.

 

                                   22.11.2018    

Бацькоўскі дом – усяму пачатак 

22 лістапада ў 3 “В” класе адбылася вечарына “Бацькоўскі дом – усяму пачатак”, прысвечаная папулярызацыі і пашырэнню сфер выкарыстання беларускай мовы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел бацькі вучняў. Дзеці чыталі вершы, абмяркоўвалі прыказкі, распавядалі пра беларускія нацыянальныя стравы. Прыемныя ўражанні і добры настрой застануцца надоўга ў удзельнікаў вечарыны.

.

                                   20.11.2018    

Сямейная гасцёўня

 

Ёсць роднае неба,

Ёсць родная хата.

Тут - шляху пачатак

І сілы крыніца,

Бацькоўская хата -

Радзімы зямліца.

(І. Калеснік)

Такімі прыгожымі і меладычнымі словамі пачалася сямейная гасцёўня
«Бацькоўскі дом усяго пачатак» у вучняў 3 “Б” класа. Галоўная мэта свята-выхаванне добразычлівасці, клапатлівасці, уважлівасці да кожнага члена сям’і. Дзеці трапілі ў цудоўны горад Добрасямейск. Разам з бацькамі апынуліся на «Плошчы татавай незалежнасці», атрымалі пачастунак ад кандытарскай фабрыкі «Дзіцячыя фантазіі». Спявалі песні, прыпеўкі, чыталі прыказкі аб працы, аб Радзіме, складалі сваё радавое дрэва. Цікавае атрымалася свята, кожны з нас адчуў утульнасць і цеплыню роднага дома.
.

                                   14.11.2018    

Восеньскае свята Пакровы

Восеньскае свята Пакровы адзначаецца 14 кастрычніка. Пакровы зяўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад лета да зімы. Вучні 2”Б” класа пазнаёміліся з традыцыямі святкавання “Пакроў”. На гэтым мерапрыемстве вучні адгадвалі загадкі пра з’явы прыроды, чыталі прыказкі і знаходзілі правільны іх канчатак, інцэніравалі песні пра восень, гулялі ў народныя гульні. На прыканчэнні свята вучні частаваліся рознымі ласункамі восені.

.

                                   09.11.2018    

Вывучай свой край!

Менавіта пад такім дэвізам вучні шостага  класа са сваім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Тамулёніс Юліяй Адрэеўнай  правялі ўрок –падарожжа на маленькую радзіму самой настаўніцы-яе родную Хоцімшчыну. Шмат адкрыццяў зрабілі шасцікласнікі падчас падарожжа.Дазналіся  і пра паходжанне назвы ,і  пра знакамітых людзей,пісьменнікаў і мастакоў, якія праславілі свой родны Хоцімск,і наведалі крыніцу з цудадзейнай вадой.А натхняў вучняў дэвіз”Вывучай свой край”,які размяшчаўся на кепках-атрыбутах завочнага падарожжа.

.

                                   29.10.2018    

Беларуская кніга чакае Вас

 

29 кастрычника сярод вучняў пачатковых класаў адбылася экскурсія “Беларуская кніга чакае Вас” у школьную бібліятэку. Вучні пазнаеміліся з выставай дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў, паразважалі над пытаннем, ці патрэбна  кніга ў жыцці чалавека і прывялі свае аргументы. Безумоўна , усе вучні адказалі, што кнігі, як і бібліятэкі неабходны кожнаму чалавеку.

Бібліятэкар пазнаеміла школьнікаў са зместам некаторых твораў, чым зацікавіла вучняў. Больш за ўсе вучняў зацікавілі творы Васіля Віткі, Ніла Гілевіча, Васіля Хомчанкі. Кожны вучань атрымаў кнігу для дадатковага чытання, якая больш спадабалася.

 

 

.

                              
                                 25.10.2018     

Рэклама  слова!

У чацвер, 25 кастрычніка, вучні  8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №26 г.Магілёва” сталі арганізатарамі акцыі “Рэклама беларускага слова”.

Мы ведаем, што беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная. Гэта мова нашых лясоў, гаёў і рэк. Гэта мова мірнага блакітнага неба і яркага сонейка, што так і ззяе сваёй дабрынёй.

Калі даводзіцца разважаць над пытаннем пра любімае беларускае слова, мы задумваемся. Сярод мноства слоў з розным сэнсам трэба выбраць толькі адно, якое найбольш кранула  б сэрца. 

Якія ж словы зацікавілі дзяцей?На дапамогу вучням прыйшлі  розныя слоўнікі.І  выбар выпаў на такія словы  як сям’я,свята, сябры, маці і матуля, шчасце, цукеркі, калі ласка, дабро, дзякуй, жыццё,мір, Айчына.

Абраныя словы рэкламавалі школьнікі сярод іншых вучняў школы.

А якое ваша любімае беларускае слова?

.

 

 

                                 18.10.2018     

Мерапрыемства- аўкцыён

18 кастрычніка 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “ Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” ў беларускі чацвер з мэтаю папулярызацыі беларускай мовы адбылася мерапрыемста-аўкцыён “Вянок беларускіх кніг”. У ходзе мерапрыемства вучні актыўна ўключаліся ў работу, паказалі свае веды і уменні, прымаць самастойна рашэнне і адказваць за вынік. Пазнаёміліся з навінкамі беларускіх кніг, адкрылі для сябе новыя імёны беларускіх пісьменнікаў.

.
                                 11.10.2018     

Кніга для душы тваёй

Менавіта пад такім  дэвізам 11 кастрычніка 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №26 г.Магілёва”настаўніца беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Н.К. праводзіла ўрок-развітанне з раманам Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”.Раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна выклікаў вялікую цікавасць у адзінаццацікласнікаў.Востра абмяркоўваліся на ўроку ўзнятыя аўтарам  праблемы грамадзянскай адказнасці чалавека перад самім собой, народам, гісторыяй.У гэтым рамане кожны знойдзе сябе,кожнаму ён будзе цікавым,бо ў кнізе паказана простае чалавечае шчасце. Сэрца на далоні-гэта сімвал даверу да чалавека,сімвал шчырасці і адкрытасці,спагады і дабрыні.Такія вывады рабілі вучні на заключным уроку.Праведзены ўрок спрыяў фарміраванню станоўчых маральных прынцыпаў вучняў, а таксама папулярызацыі  беларускай кнігі   і мастацкага слова.

.

 

                                 04.10.2018     

Найлепшы знаўца беларускіх казак

4 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілева” у 2 “А” класе прайшоў конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца беларускіх казак”. Удзельнікі размаўлялі на роднай мове, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў інсцэніроўцы беларускіх казак. Гульня – конкурс выклікала ў дзяцей цікавасць і пакінула добры настрой.

.
                                      
                                      28.09.2018

Мне засталася спадчына

27 верасня  2018 года ў беларускі чацвер вучні восьмых класаў  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №26 г.Магілёва” сталі актыўным ўдзельнікамі ўрока-свята “Мне засталася спадчына”.Святочнае мерапрыемства было прысвечана вывучэнню творчасці Янкі Купалы. У час сваіх выступленняў хлопцы і дзяўчаты разважалі пра спадчыну беларускага народа, пра значэнне творчасці Янкі Купалы, дзяліліся сваімі марамі і спадзяваннямі, заклікалі да ўважлівага стаўлення да нацыянальнай культуры. Правядзенае  мерапрыемства садзейнічала стварэнню атмасферы актыўнасці і творчасці, фарміраванню рытарычных уменняў і навыкаў, папулярызацыі маўленчай культуры і мастацкага слова сярод навучэнцаў.

 

  Календари на любой год - Календарь.Юрец.Ру

Кто ты, посетитель нашего сайта?





Голосовать
Результаты

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "Средняя школа № 26 г.Могилева"

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов №7141000895 от 04.05.2010