30.04.2020

І плыве твой радок! І звініць тваё слова!

Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 30 красавіка ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №26 г. Магілёва” ў 2 “В” класе. У гэты дзень праходзіў конкурс чытальнікаў “І плыве твой радок! І звініць тваё слова!”

Дзяўчынкам і хлопчыкам прапанавалі прачытьць вершы беларускіх пісьменнікаў на роднай мове. Вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе атрымалі кнігі на беларускай мове, пазнаёміліся з біяграфіямі беларускіх пісьменнікаў, расказалі аб чым даведаліся з прачытанага. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, спаборнічалі паміж сабой. Усе ўдзельнікі зацікаўлена шукалі вершы і чыталі іх. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!

.

 

Хлеб- гэта сонейка часцінка

30 красавіка, у чарговы беларускі чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілева” прайшла гасцёўня “Хлеб- гэта сонейка часцінка” у якой прымалі ўдзел вучні 1 “А” класа. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, складвалі прыказкі аб хлебе, гаварылі аб людзях, дзякуючы працы якіх хлеб з’яўляецца на нашым стале. Хочацца спадзявацца, што на мерапрыемстве дзеці зразумелі цану хлебнака каравая і  будуць адносіцца да хлеба з большай пашанай і беражлівасцю.

.

24.04.2020

З ветлівымі словамі добра жыць!

 Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 23 красавіка ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №26 г. Магілёва” ў 2 “А” класе. У гэты дзень адбыўся ўрок этыкі “З ветлівымі словамі добра жыць”.

Дзяўчынкам і хлопчыкам прапанавалі разгледзець разнастайныя жыццевыя сітуацыі і знайсці выхад з іх, адгадаць крыжаванкі на роднай мове. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, спаборнічалі паміж сабой. Прыняць удзел у мерапрыемстве вучням дапамагалі моўныя слоўнікі. Усе ўдзельнікі зацікаўлена шукалі ў слоўніках ветлівыя словы, якія рэдка ўжываюцца ў нашай мове. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!

.
 

Зноў кнігу я бяру – і вырастаюць крылы

23 красавіка ў 2 “Б” класе ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Магілева” прайшоў беларускі чацвер па тэме “Зноў кнігу я бяру – і вырастаюць крылы”. Вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе атрымалі кнігі на беларускай мове, пазнаёміліся з біяграфіямі беларускіх пісьменнікаў, расказалі аб чым даведаліся з прачытанага. У класе была падрыхтавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў “Дзеці вайны!”, прысвечаная 75-годдзю пабеды ў Вялікай Айчыннай вайне.

.

 

 

  Календари на любой год - Календарь.Юрец.Ру

Кто ты, посетитель нашего сайта?





Голосовать
Результаты

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "Средняя школа № 26 г.Могилева"

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов №7141000895 от 04.05.2010